СТАРО́Е ЛЯ́ДНА вёска ў Лепельскім с/с Лепельскага р-на Віцебскай вобл., каля воз. Лядна, на аўтадарозе Лепель—Віцебск. Цэнтр калгаса. За 10 км на Пн ад горада і чыг. ст. Лепель, 105 км ад Віцебска. 348 ж., 129 двароў (2001). Мукамольна-крупяное прадпрыемства. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 15, с. 162

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)